Следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці па матэрыялах УБЭЗ УУС Гомельскага аблвыканкама распачата справа ў дачыненні да дырэктара філіяла «Упраўленне спецыялізаваных работ» ААТ «Гомельпрамбуд» па ч. 1 арт. 430 КК (атрыманне хабару).

Ён быў затрыманы пры атрыманні хабару ў 3.000 даляраў. На працоўным месцы дырэктар атрымаў грашовыя сродкі ад прадстаўніка прыватнай фірмы за арганізацыю заключэння дагавораў на пастаўку ў адрас філіяла кабельнай і электратэхнічнай прадукцыі і выкананне абавязацельстваў па іх у частцы гарантаванай своечасовай аплаты.

Падазраваны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання УУС Гомельскага аблвыканкама. Вырашаецца пытанне аб абранні меры стрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?