Каля вёскі Сямігосцічы Столінскага раёна днём 24 ліпеня здарыўся пажар на полі з зерневымі. 

Як паведаміў прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, пасля прыбыцця да месца выкліку было ўстаноўлена, што гарыць азімая пшаніца, ёсць пагроза дамам (ад поля да найбліжэйшага дома 30 метраў). Пажар быў ліквідаваны за 20 хвілін. 

Агнём знішчаныя зерневыя на плошчы 10 га. Работнікамі МНС выратаваная азімая пшаніца на 30 га. 

Зерневыя на полі плошчай 40 га належаць СВК «Новая Прыпяць». 

На момант пажару работы па ўборцы зерневых на гэтым полі не праводзіліся. Прычына ўзгарання ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія дзіцячага свавольства з агнём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?