Тэрарыст Ігар Гіркін (Стралкоў) хоча арганізаваць тэракты з выбухамі у шматпавярховых дамах.
Пра гэта сведчыць запіс размовы удзельнікаў тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» Дзяніса Пушыліна і Андрэя Пургіна. Баевікі кажуць пра тое, што Гіркін «сарваў працу гандлёвых сетак, спыняюцца шахты», а яго саўдзельнікі «проста рабуюць горад».
«Ён загубіць мільённы горад, каб забіць дзесяць тысяч украінцаў», — кажа тэрарыст Пургін.
Асцярожна, прысутнічае ненарматыўная лексіка. Гутарка баевікоў пра тэракт з 04:26.
0
0
0
0
0
0