Эканоміка33

Зарплата ў прадстаўніцтвах замежных арганізацый у Беларусі будзе выплачвацца ў беларускіх рублях

Замежныя і беларускія грамадзяне, працаўладкаваныя ў прадстаўніцтвы замежных арганізацый, з 25 ліпеня павінны атрымліваць зарплату толькі ў беларускіх рублях. Аб гэтым сказана ў лісце Нацыянальнага банка камерцыйным банкам.

Тое ж датычыцца і выплаты зарплаты замежным грамадзянам, якія працуюць у Беларусі ў арганізацыях з замежнымі інвестыцыямі.

У пісьме нагадваецца, што 25 ліпеня ўступіў у сілу закон ад 8 студзеня 2014 года «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь». З дапрацаванага дакумента быў выключаны артыкул, у якім былі прапісаны асаблівасці рэгулявання працоўных і звязаных з імі адносін у арганізацыях з замежнымі інвестыцыямі. Цяпер адсутнічаюць прававыя падставы для выплаты замежным работнікам, якія працуюць па працоўных дагаворах у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, зарплаты ў замежнай валюце, калі іншае не будзе ўстаноўлена актамі заканадаўства або міжнароднымі дагаворамі.

Згодна з Працоўным кодэксам, заработная плата выплачваецца ў грашовых адзінках Беларусі. Названая норма з'яўляецца імператыўнай. Працоўны кодэкс прымяняецца адносна ўсіх работнікаў (уключаючы замежных грамадзян) і наймальнікаў, якія заключылі працоўны дагавор на тэрыторыі Беларусі, калі іншае не ўстаноўлена актамі заканадаўства або нормамі ратыфікаваных і ўступіўшых у сілу міжнародных дагавораў або канвенцый Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), удзельніцай якіх з'яўляецца Беларусь.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў4

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Усе навіны →
Усе навіны

Кая Калас: Кітай забяспечвае Расіі 80% тавараў падвойнага прызначэння і падсілкоўвае вайну ва Украіне13

У 42 гады памёр хакеіст і трэнер Максім Цішкін3

«Абсалютна нечаканыя і невытлумачальныя падзеі адбываюцца цяпер каля Зямлі». Выбух сонечнай плазмы паказвае рэкордную хуткасць7

Як працуе амністыя — дзяўчына, якой далі за наркотыкі 12 гадоў, вызвалілася праз пяць4

Жыгар з «Белпола» раскрытыкаваў тых, хто прывёў Мельнікаву ў топ апазіцыі. Латушка адказаў50

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве24

Украінская разведка заявіла пра падрыў расійскага вайсковага цягніка пад Мелітопалем5

Літоўская рэжысёрка адказала Курэйчыку наконт скандальнага серыяла «Акрэсціна»13

Звольнілі начальніка мінскага СІЗА №112

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў4

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць