Наведвальнікі аэрапорта нямецкага горада Дзюсельдорф цяпер могуць скарыстацца спецыяльнай рабатызаванай паркоўкай, якая пазбаўляе ад пошуку вольнага месца на паркоўцы.

Так, кіроўцу дастаткова толькі заехаць у спецыяльную парковачную зону і атрымаць талон, потым робат самастойна падыме машыну і адвязе яе на свабоднае месца для паркоўкі, аптымальна размясціўшы аўтамабілі так, каб яны займалі мінімальную плошчу. А калі ўладальнік аўтамабіля вернецца, робат верне машыну на парковачную зону, што выключае частыя выпадкі, калі выезд аўтамабіля аказваецца заблакаваны іншымі аўто.

Кошт такой паркоўкі не адрозніваецца ад кошту звычайнай, на якой працуюць людзі. А кіраўнікі кампаніі, якая вырабляе робатаў, заяўляюць, што яны дазваляюць вырашыць праблему з недахопам парковачных месцаў. Сістэма не толькі размяшчае аўтамабілі з мінімальнымі зазорамі, але і аптымізуе размяшчэнне аўтамабіляў у залежнасці ад іх тыпу, што дазваляе «ўшчыльніць» паркоўку на 40%.

Акрамя таго, аналагічная сістэма можа дазволіць размяшчаць аўтамабілі на спецыяльных «стэлажах» адзін над адным, што дасць магчымасць значна павысіць колькасць аўтамабіляў на адной і той жа плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?