Спорт55

Зоркі спорту зладзяць турнір на беларускай мове

Арганізатары праекту хочуць, каб у гэты дзень усе ўдзельнікі размаўлялі па-беларуску і займаліся спортам.

Ідэя правесці спартыўнае свята з нацыянальным каларытам належыць журналісту Сяргею Шчурко і алімпійскай чэмпіёнцы Аляксандры Герасімені.

- Мы наважылі арганізаваць спаборніцтвы, усе ўдзельнікі якога хаця б некалькі гадзін будуць размаўляць па-беларуску, — распавёў Сяргей Шчурко. — У нашых федэрацый ёсць праблемы піяру, прыцягнення дзяцей у секцыі. А ў гэты дзень у адным месцы будуць пададзеныя 15 відаў спорту. Сем'і змогуць узяць удзел у спаборніцтвах, выбраць для дзіцяці від спорту, які яму падабаецца.

Праект абяцае быць цікавым, не сумняваецца ён.

- Мяркуючы з досведу папярэдніх мерапрыемстваў, якія мы арганізоўвалі - Кубак выкліку, адбыўся на Дзень незалежнасці, у беларусах выяўляецца пачуццё каманды. Калі ты бяжыш не сам сабе, а за каманду, ведаеш, што на фінішы цябе чакаюць, ты пачынаеш, умоўна кажучы, «паміраць». Нацыянальная рыса беларусаў - упартасць - уключаецца ў поўнай меры, - кажа ён.

Спартовае свята «Mова Cup» плануецца правесці на базе Рэспубліканскага цэнтра Алімпійскай падрыхтоўкі ў лёгкай атлетыцы.

На думку Сяргея Шчурко, самым лепшым вынікам праекта будзе добры настрой людзей, якія возьмуць удзел у свяце. Ён згадвае, як аднойчы на нарадзе арганізацыі аднаго з прабегаў, у якім удзельнічалі зоркі беларускага спорту і шоў-бізнэсу, пачуў ад арганізатараў: «У нас будзе 5 тысяч чалавек».

- Я думаю: «Ні фіга сабе! Якія малайцы! Адкуль яны ведаюць, колькі прыйдзе?». А потым я ўбачыў, як да месца правядзення спаборніцтваў пад'язджалі аўтобусы, адкуль выходзілі дзеці, якія беглі, а потым іх везлі. Мабыць, удзельнічалі паводле спісаў. І ад гэтага няма такога адчування свята, якога ты чакаеш. Сапраўднае спартыўнае свята я бачыў у Рызе. Людзі ішлі туды ў добрым гуморы - сем'ямі, з каляскамі, з бабулямі-дзядулямі, - кажа ён.

Сяргей Шчурко верыць, што правядзенне такіх спартыўных святаў, як «Mова Cup», дапаможа нам усвядоміць сябе беларусамі і пачаць гаварыць на беларускай мове.

- Я бачу, што ў шматлікіх вядомых спартсменаў з'явілася жаданне размаўляць па-беларуску. У Сашы Герасімені, Аліны Талай, Віталіка Радзівонава, Арцёма Радзькова, - дадаў ён.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій2

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Усе навіны →
Усе навіны

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт2

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя2

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах65

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій2

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць