Па Горлаўцы (Данецкая вобласць, Украіна) днём 27 ліпеня нанесены ракетна-мінамётны ўдар з ваколіц горада.

Пра гэта паведаміў карэспандэнт Украінскай праўды, які знаходзіцца на месцы падзей.

Агонь вёўся з ваколіц горада па цэнтры Горлаўкі. «Колькасць загінулых сярод мірнага насельніцтва — ад 20 да 30 чалавек», — адзначыў журналіст.

Таксама стала вядома, што адзін з снарадаў упаў непадалёк ад цэнтральнай радзільні і разарваўся.

«Людзі сядзяць па падвалах, хаваюцца», — адзначыў карэспандэнт.

Разам з тым, як паведамляе ў сацсетцы «Адзіны каардынацыйны цэнтр «Данбас», да сярэдзіны 27 ліпеня ў цэнтры Горлаўкі было чуваць 2 залпы з «Града», а таксама некалькі выбухаў.

Паводле мясцовых жыхароў агнявыя кропкі тэрарыстаў стаяць у раёне пр. Леніна, «але яны час ад часу змяняюць сваё месцазнаходжанне. Выбіраюць месцы па даўно вядомым метадзе: дзе больш людзей, там і будзем стаяць».

Мясцовыя СМІ паведамляюць аб тым, што асноўныя сілы так званага «апалчэння» перамясціліся да Бесарабкі, «адтуль чакаецца ўдар сіл АТА».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?