Украінскія войскі ўвайшлі ў Шахцёрск і вялі баі ў горадзе. Пра гэта паведамляюць мясцовыя жыхары на сайце Навіны Данбаса.
Войскі ўвайшлі ў Шахцёрск з поўначы — з боку Дэбальцава, хоць тэрарысты чакалі атакі з поўдня. Тэрарысты ўключылі ў горадзе сірэны і адстрэльваліся. У горадзе было чуваць моцныя выбухі. На падмогу тэрарыстам прыбывалі «КамАЗы» з баявікамі са Снежнага. У 14:30 горад быў заняты украінскімі войскамі, на вуліцах гучалі рэдкія стрэлы.
У Тарэзе бой ідзе ў розных частках горада з ужываннем самай рознай зброі, пішуць сведкі.
Прычым мясцовыя жыхары спрабуюць «адганяць» танкі тэрарыстаў ад жылых дамоў. «Крычаць, ідзіце куды хочаце, а тэры (тэрарысты) стогнуць, што ім ісці няма куды», піша Алекс Нойт.
Сілы АТА ў Тарэзе. Фота UkrMilitary Portal