Прыблізна сотня чалавек прыйшла на традыцыйнае народнае веча на Майдане Незалежнасці ў Кіеве.

Было вырашана сфармаваць Парламенцкую Сотню Майдана. У гэтую сотню ўвойдуць камандзіры і патрыёты з добраахвотніцкай батальёнаў Данбас, Айдар, Азоў, і іншых, якія зараз ваююць на перадавой. Таксама туды ўвойдуць сотнікі Самаабароны, актывісты Майдана і актывісты грамадскіх арганізацый.

Сотнікі Майдана звярнуліся да прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з патрабаваннем ўвесці ваеннае становішча ў Данецкай і Луганскай абласцях.

Заяву аб неабходнасці ўвядзення ваеннага становішча зрабіў сёння міністр абароны Валерый Гелетэй, перадае «5 канал». Ён назваў дыскусію на гэтую тэму «палітыканствам».

Міністр абароны Украіны Валерый Гелетэй. Фота portal.lviv.ua

Міністр абароны Украіны Валерый Гелетэй. Фота portal.lviv.ua

«У выпадку ўвядзення такога ваеннага становішча армейцы павінны заставацца ў вызваленых ад тэрарыстаў населеных пунктах і фармаваць там адміністрацыі, забяспечваць каменданцкую гадзіну, а таксама займацца пастаўкамі мясцоваму насельніцтву ўсяго неабходнага», — растлумачыў міністр.

Пры такіх абставінах, увядзенне ваеннага становішча абмежавала б наступальную аперацыю на Усходзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?