Добрай раніцы, Беларусь: узыход сонца над Друяй — ФОТАРЭПАРТАЖ Сяргея Гудзіліна
Узыход сонца і пачатак новага дня ў мястэчку Друя на мяжы з Латвіяй, субота, 26 ліпеня.
У Друі жывуць каталікі, праваслаўныя і стараверы. Друя стаіць на Дзвіне, і за ракой — Прыдруйск, па-латышску Piedruja, Латвія.
На сёння ў Друі засталося ўсяго 1300 жыхароў. А калісьці ж гэта быў моцны горад… Тут паставілі пры Полацку Барысаў камень. Тут былі пасля Сапегі.
Над Друяй узвышаецца велічны касцёл Святой Тройцы пры кляштары бернардзінцаў. Тут у міжваенны час месціўся манастыр марыянаў — першы ў сваім родзе беларускамоўны каталіцкі асяродак.
А цяпер Барысаў камень трэснуў. Манахаў не засталося, у касцёле служыць адзін айцец Сяргей Сурыновіч.
Усё памянялася ў Друі, усяго стала менш, толькі вежа касцельная стаіць як была, і сонца ўстае аднолькава, як і пры князю Барысу.
Каментары