Канцэрн «Белнафтахім» паставіўся да санкцый Мінфіна ЗША «з вялікім шкадаваннем» і прызнаўся, што яго рахункі насамрэч арыштаваныя.

«Мы не разумеем, чаму гэтыя санкцыі закранулі «Белнафтахім», калі мы не ажыццяўляем гаспадарчую дзейнасць, канцэрн з'яўляецца органам кіравання», – заявіў начальнік аддзела перапрацоўкі нафты канцэрна Уладзімір Сізоў, выступаючы 23 лістапада на Х Менскім форуме.

Па словах Сізова, санкцыі закранулі найперш прадстаўніцтвы канцэрна ў ЗША. «Яго рахункі насамрэч арыштаваныя», – пацвердзіў прадстаўнік «Белнафтахіма».

Нагадаем, 13 лістапада Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненні беларускага дзяржаўнага канцэрна "Белнафтахім". У прыватнасці, замарожаныя змешчаныя пад юрысдыкцыяй ЗША банкаўскія рахункі канцэрна і яго прадстаўніцтваў у Нямеччыне, Латвіі, Украіне, Расеі і Кітаі, а таксама рахункі даччынай амерыканскай кампаніі "Белнафтахім Ю-Эс-Эй".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?