27 ліпеня прыкладна ў 16 гадзін маладая жанчына зрабіла спробу самагубства, скочыўшы з фермы пешаходнага моста цераз раку Сож з вышыні больш як 30 метраў. У гэты час на пляжы каля моста знаходзіліся дзясяткі адпачывальнікаў, якія сталі міжвольнымі гледачамі.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, маладая жанчына засталася жывая, яе забралі ў бальніцу для агляду.

На ферме моста яна прастаяла каля 20 хвілін, а затым кінулася ў ваду. У гэты час на рацэ быў катэр Асвода, супрацоўнікі якога своечасова аказалі дапамогу жанчыне.

Вядома, што ёй 32 гады, зарэгістраваная ў аграгарадку Мічурынскі Гомельскага раёна. Аб прычынах ўчынку невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?