У Оршы пры пажары ў гандлёвым цэнтры эвакуяваныя 52 чалавекі, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.
112.by
Пажар адбыўся ўвечары 27 ліпеня ў гандлёвым аб'екце «Цэнтрум» па вуліцы Міра, д. 4. Чатырохпавярховы будынак абсталяваны сістэмай пажарнай сігналізацыі «Маланка», якая і спрацавала ў выніку ўзгарання.
Прыбыўшы да месца, ратавальнікі выявілі адкрытае гарэнне дэкаратыўнай ашалёўкі навеса над ганкам. Супрацоўнікі МНС сумесна з работнікамі гандлёвага цэнтра з будынка эвакуявалі 52 чалавек. Пацярпелых няма. Прычына пажару і шкода высвятляюцца.