У Сеціве з'явіўся дубляваны трэйлер фільма «50 адценняў шэрага», знятага паводле аднайменнага бэстсэлера Э. Л. Джэймс.

Карціна апавядае пра любоўныя ўзаемаадносіны выпускніцы каледжа і маладога паспяховага бізнэсмэна. Рэжысёрам карціны выступіла Сэм Тэйлар-Джонсан. Яна таксама вядомая па фільме «Стаць Джонам Ленанам». У пракат стужка павінна выйсці ў лютым 2015 года. Зняліся ў фільме акцёры Джэймі Дорнан, Дакота Джонсан, Люк Граймс, Віктар Расук, Элаіза Мамфорд. У трэйлеры можна пачуць вядомую песню «Crazy in love» у выкананні Беёнсэ.

Раман «Пяцьдзесят адценняў шэрага» пісьменніцы Э. Л. Джэймс быў выдадзены ў 2011 годзе. Кніга стала бэстсэлерам, па ўсім свеце было прададзена больш за 30 мільёнаў асобнікаў рамана. Кніга таксама вядомая апісаннем эратычных сцэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?