Святы Сінод УПЦ КП звярнуўся да кіраўніцтва УПЦ МП з заклікам абраць новым старшынёй Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата чалавека, які павядзе да стварэння адзінай праваслаўнай царквы ва Украіне.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую распаўсюдзіла прэс-служба УПЦ КП.

У тэксце заявы іерархі УПЦ КП чарговы раз паведамілі, што не прызнаюць пераход Кіеўскай мітраполіі пад уладу расійскага патрыярха ў 1685 годзе, называючы гэту падзею «анексіяй», і адзначаюць, што прынцып «у незалежнай дзяржаве — незалежная (аўтакефальная) царква» з'яўляецца нормай праваслаўнай традыцыі.

Таксама ў тэксце адзначылі, што лічаць незаконным Харкаўскі сабор 1992 года, дзе адбыўся раскол УПЦ.

Кіраўнік УПЦ МП, мітрапаліт Кіеўскі і усёй Украіны Уладзімір памёр 5 ліпеня. Выбары новага кіраўніка УПЦ МП прызначаны на 13 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?