Сінод Рускай праваслаўнай царквы зацвердзіў рашэнне аб стварэнні Сінадальнай рэвізійнай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы.

Пра гэта гаворыцца ў часопісах нядаўняга пасяджэння Сінода РПЦ, якія апублікаваныя на афіцыйным сайце Маскоўскага патрыярхата.

Рашэнне на ўзроўні Беларускага Экзархата было прынята яшчэ ў чэрвені, цяпер яно канчаткова зацверджана РПЦ.

Адпаведная камісія павінна будзе забяспечваць захаванасць рухомай і нерухомай маёмасці БПЦ як у грашовай, так і ў натуральнай форме, а таксама кантраляваць яе рацыянальнае, беражлівае і эфектыўнае выкарыстанне.

Плануецца, што старшынёй гэтай структуры стане настаяцель прыхода храма Нараджэння Хрыстовага горада Барысава, благачынны Барысаўскай раённай акругі Мінскай епархіі протаіерэй Аляксандр Вярбіла. У яе склад таксама ўвойдуць чатыры клірыкі з Мінска і дзве свецкія асобы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?