Па сутнасці сістэма адраснай сацыяльнай дапамогі, якая ўступае ў сілу, працуе па той жа схеме, што і заходнія фонды, з грантаў якіх часам жывуць бацькафобы. Падумаў: наш піпл, натасканы з дзяцінства да пісання заяў на атрымання адраскі, у перспекціве лёгка пачне пісаць аплікэйшаны на Сораса, Камісію па Малых грантах Кангрэсу ЗША, Эберта, Тасіс і г.д.. Не абыйдзецца натуральна без блытаніны.
Кабінет чыноўніка.
Грамадзянін пенсійнага ўзросту: Можна?
Чыноўнік: Што ў вас?
Грамадзянін: Наконт адраснай дапамогі. Хачу бясплатна здаць аналіз калу.
Чыноўнік: Давайце заяўку. (чытае). Я нешта фігова разумею - ад каго заява? Нейкая “Грамадзяская ініцыятыва “Пенсіянеры Трактарнага раёну супраць змены клімату”. Ашызелі?
Грамадзянін: нешта ня тое? Я магу яшчэ напісаць ад НЖО “Ахова птушак, якія мігруюць на поўдзень і робяць прыпынак на тэрыторыі Трактарнага раёну“. Калі па гэтай праграме гендэр канае, можам ад руху “Но гомофоб ін Трактор ареа”.. Я там па спісам чыслюся фармальна галоўным блакітным пенсіянерам Трактарнага раёну.
Чыноўнік: Прозвішча Ваша пісаць трэба. Імя. Пашпартныя дадзенныя. Так. (чытае) Далей вось гэты выраз: “рэалізацыя праекту будзе садзейнічаць пашырэнню сярод жыхароў Трактарнага раёну грамадзячнскай свядомасці і разуменню неабходнасці прадыкальных дэмакратычных рэформаў”. Вы разумееце, што калі я гэты праект “Здача аналіза кала” аднясу куды трэба, што з вамі зробяць? ОК. Я гляджу вы проста стары чалавек. Вы не пра арганізацыю. Пра сябе нешта напішыце - чаму вы лічыце, што маеце права на бонус - правядзенне бясплатнага аналізу калу.
Грамадзянін: ну дык я жа інакш. Як дзесяць гадоў пайшоў на пенсю, ўвесь час у грамадзянскім руху: семінары па правах эмігрантаў, арганізацыя рок –фестываляў, апазіцыйныя графіці, незалежнае назіранне за выбарамі, выданне літаратурнага зборніка “ Драматургія пенсіянераў Трактарнага раёну”.
Чыноўнік: слухайце, ідзіце з вашым аналізам.
Грамадзянін: (сыходзячы з кабінету): чынушы! Сабатажнікі дэмакратызацыі! Я буду самаму прэзідэнту ЗША скардзіцца. Бюракраты.
Звоніць тэлефон
Чыноўнік (кажучы ў слухаўку): Алё, Вітаю. Што? Наконт праграмы Айрэксу
малых грантаў. Ну? Так. Так. Мы падаем на стварэнне сайту па прававой адукацыі для кантралёраў маршрутак па лініі Розачка-Плошча імя Калініна. Што кажаш? Трэба рэкамендацыя ад актывіста, які мае вопыт працы ў сферы аховы птушак. Слухай, я цябе пазней пэратэлефаную... (выбегае з кабінету. Чуецца ягоны голас з карыдору) Дзядуля, той што с калам, пачакайце.