Беларусь гатова выбудоўваць адносіны з ЕС і ЗША, але не на шкоду нацыянальным інтарэсам.

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

«У апошні час мы канстатуем факт, што Еўрапейскі саюз, ды і ЗША, можа, скрозь зубы, але неяк пачынаюць размаўляць з Беларуссю.

Хачу публічна падкрэсліць, што ў нашы планы ні ў якім выпадку не ўваходзіць нейкае стварэнне дадатковай напружанасці з Еўрапейскім саюзам, — сказаў кіраўнік дзяржавы. - у нас і так хапае гэтай напружанасці, нам трэба разрульваць гэтую сітуацыю, але не ў шкоду нашай краіне».

Лукашэнка адзначыў, што гэтыя пытанні абмяркоўваліся падчас яго сустрэчы з кіраўнікамі беларускіх замежных устаноў.

«У прынцыпе, на ўсе пытанні МЗС я адказаў, у якім кірунку мы павінны будаваць нашы адносіны з Еўрапейскім саюзам, на што можам пайсці, на што — не», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама сёння былі закрануты пытанні іншых напрамкаў знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці.

У прыватнасці, гаворка ішла пра ўсходні вектар беларускай знешняй палітыкі.

«І самае галоўнае — інфармацыя па Расійскай Федэрацыі, як тут, на ўсходнім кірунку, у нас ідуць справы, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Мне, вядома, забаўна, шчыра кажучы, чытаць некаторыя каментары пра тое, што мы тут паміж Захадам і Усходам. Як быццам Гасподзь нас размясьціў не паміж Захадам і Усходам».

«Наша лёс такі, што мы паміж Захадам і Усходам, і зыходзячы з гэтага мы выбудоўваем нашы адносіны і нашу пазіцыю. Тут нікуды не дзенешся, - сказаў Лукашэнка. — Але гэта не значыць, што мы спрабуем сядзець на двух крэслах. Гэта непрымальна для нас, гэта не аснова нашай знешнепалітычнай і эканамічнай дактрыны».

Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся ў міністра, якія тэндэнцыі на знешнеэканамічным полі дзейнасці — ці ёсць зрухі, асабліва ў рэалізацыі прадукцыі за межы краіны.

На рабочай сустрэчы былі закрануты і пытанні, звязаныя з сітуацыяй ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?