Прэм'ер-міністр самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Барадай выехаў у Расію, паведаміў экс-міністр дзяржбяспекі Прыднястроўя Уладзімір Анцюфееў, які цяпер замяняе Барадая.
Ён падкрэсліў, што Барадай адправіўся ў Расію для «рашэння гуманітарных пытанняў» і для таго, каб паглядзець, як Расія прымае бежанцаў.
Анцюфееў не паведаміў, калі Барадай намераны вярнуцца назад.
Раней у гэтым месяцы пра сваю адстаўку заявіў старшыня г,зв. вярхоўнага савета ДНР Дзяніс Пушылін, які таксама знаходзіцца ў Расіі.