Аляксандр Лукашэнка прызначыў Вольгу Кананюк намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі, вызваліўшы ад гэтай пасады Алену Гулевіч у сувязі з пераходам на іншую працу.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 28 ліпеня.