З сярэдзіны красавіка баевікі на ўсходзе Украіны выкралі 717 чалавек, лёс 375 з іх застаецца невядомым. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

«Паводле звестак маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека (ММПЛ), з сярэдзіны красавіка ўзброенымі фарміраваннямі на ўсходзе Украіны былі выкрадзеныя 717 чалавек, сярод іх 46 журналістаў, 112 міліцыянтаў, 91 салдат і памежнік, 26 прадстаўнікоў АБСЕ, 22 дэпутаты, члены палітычных партый і кіраўнікі мясцовых саветаў», — адзначаецца ў дакладзе.

У маніторынгавай місіі падкрэсліваюць, што баевікі выкрадаюць людзей дзеля выкупу, абмену або выкарыстання ў якасці працоўнай сілы, часта падвяргаюць палонных катаванням, забіваюць.

У дакладзе таксама адзначаецца, што баевікі выкарыстоўваюць як «жывыя шчыты» не асобных людзей, а цэлыя гарады і пасёлкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?