Да апошняга часу працягвала жыць легенда, што ваююць нейкія «сепаратысты» і «апалчэнцы», а пару стрэлаў з Градаў з тэрыторыі Расіі — гэта ці «прапаганда», ці «памылка». Што Боінг збіць з «Бука» апалчэнцы не маглі, бо «апалчэнцы б не разабраліся з кіраваннем», а расійскія прафесіяналы, якія ўмеюць кіраваць «Букам», тут ні пры чым.

99% насельніцтва Расіі ўпэўнена, што вайны няма. Нават тыя, хто салідарызуецца з Украінай, гавораць у тэрмінах «падтрымка тэрарыстаў» а не «вядзенне вайны».

Вайна ідзе, спадары! Пара перастаць называць гэта «антытэрарыстычнай аперацыяй», а пачаць называць вайной.

Вось два профілі Вконтакте расійскіх салдат, якія кажуць, што яны ваююць супраць Украіны. 28 ліпеня гэтыя профілі яшчэ не зачыненыя.

https://vk.com/id191512789 (фота з каментарамі «Град на Украіну…»)

https://vk.com/id56004584 (тут статус пра «Украина жди РВиА»)

Гэты салдат расійскай арміі дадому ўжо не вернецца:

А вось тут апавядаецца пра абстрэлы Украіны «Градамі» з расійскай тэрыторыі.

Афіцыйная прэса Міністэрства Абароны РФ хоць і не прызнае вайну з Украінай, але называе ўкраінскую армію «праціўнікам».

Адказ на пытанне, чаму Украіна не абвяшчае вайну, зразумелы. Баяцца. Маленькі трывае пабоі і баіцца даць здачы вялікім, таму што заб'юць нафіг.

Вайна — гэта не тое ж самае, што барацьба з тэрарыстамі. Значна менш упэўненасці, што гэта скончыцца хутка. Але застаецца спадзявацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?