Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.
Паводле слоў галоўнага сіноптыка, гэтым летам надвор'е прадказальнае. Як і чакалася, самыя гарачыя дні прыпалі менавіта на другую палову ліпеня — першыя даты жніўня.
Як паведамлялася, да канца ліпеня ў многіх раёнах Беларусі дзённая тэмпература паветра чакаецца ў межах плюс 30-35 градусаў. Не так горача будзе толькі ноччу.
Так, за гарадской мяжой прагназуецца ад 14 да 16 градусаў цяпла. У вялікіх гарадах паветра будзе астываць да 17-21 градуса са знакам плюс, кажа Людміла Парашчук.
0
0
0
0
0
0