Сёння пройдзе першы матч 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў «Дэбрэцэн» — БАТЭ. Гульня адбудзецца ў Венгрыі і пачнецца а 21:30.

БАТЭ правёў перад матчам трэніроўку, фота fcbate.by

БАТЭ правёў перад матчам трэніроўку, фота fcbate.by

Матч у адказ — у аўторак, 5 жніўня (Барысаў-Арэна, 20:30). Квіткі яшчэ ёсць у продажы.

Калі БАТЭ па выніках двух матчах пераможа венграў, то гарантавана трапіць у групавы раўнд прынамсі Лігі Еўропы, але і пазмагаецца за выхад у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.

Два гады таму каманды сустракаліся ў кваліфікацыі ЛЧ, і тады БАТЭ перамог і ў выніку дайшоў да групавога турніру Лігі чэмпіёнаў з «Баварыяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0