МУС Украіны не мае звестак пра ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны грамадзян Беларусі, якія заявілі пра свой намер ваяваць на паўднёвым усходзе краіны ў складзе атрада «Пагоня».

Пра гэта TUT.BY заявіў Антон Герашчанка, памочнік міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава. Ён таксама адзначыў, што пры яго садзейнічанні ніводны з беларусаў не атрымліваў ўкраінскага грамадзянства для легалізацыі свайго ўдзелу ў антытэрарыстычнай аперацыі ў Луганскай і Данецкай абласцях.

Па словах Герашчанкі, Украіна пакуль не распрацавала і спрошчанай сістэмы атрымання ўкраінскага грамадзянства для добраахвотнікаў з іншых краін. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?