Па выніках лёсавання, якое прайшло 28 ліпеня ў Доме футбола, вызначыліся пары ўдзельнікаў 1/8 фіналу Кубка Беларусі.

23 і 24 жніўня сустракаюцца: БАТЭ — «Слуцк», «Днепр» — «Дынама» Мн, «Нёман» — «Гомель», «Нафтан» — «Віцебск» (Д2), «Белшына» — «Зорка-БДУ» (Д2), «Шахцёр» — «Гарадзея» (Д2), «Іслач» (Д2) — «Граніт» (Д2), «Гомельчыгункатранс» (Д2) — «Дынама» Бр. Лёсаванне было «сляпым», без размеркавання каманд па «кошыках».

У 1/16 фіналу з барацьбы выбылі клубы вышэйшай лігі «Тарпеда-БелАЗ» і «Мінск», якія прайгралі «Гарадзеі» і «Зорцы-БДУ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?