У Слаўгарадскім раёне 28 ліпеня ў месцы ўпадзення ракі Проня ў раку Сож пры купанні патануў 17-гадовы юнак. Дзяўчына, якая купалася разам з ім, шпіталізаваная. 

Як паведамілі БелаПАН у Магілёўскім абласным упраўленні МНС, каля 12.00 28 ліпеня 17-гадовы хлопец са Слаўгарада і яго равесніца з Краснаполля купаліся ў рацэ Проня. Пераходзячы месца ўпадзення Проні ў Сож, купальшчыкі трапілі ў яму і пачалі тануць, паколькі абодва не ўмелі плаваць. 

«Хлопец патануў адразу, а дзяўчына трымалася на паверхні вады і клікала на дапамогу. Ратавальнік Асвода, які дзяжурыў на беразе, кінуў ёй ратавальны круг і паспяшаўся на дапамогу. Ён змог выцягнуць дзяўчыну з вады. Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі яна была шпіталізаваная ў Слаўгарадскую райбальніцу», — паведамілі ва ўпраўленні. 

Праз нейкі час цела патанулага хлопца дасталі з вады вадалазы маняўрова-ратавальнай групы Асвода Магілёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?