Біньямін Нетаньяху папярэдзіў аб магчымасьці зацяжной вайны ў Сектары Газа — на фоне працяглага ціску ізраільскіх вайскоўцаў на баевікоў групоўкі «Хамас».

У тэлевароце Нетаньяху заявіў, што любое рашэнне крызісу запатрабуе дэмілітарызацыі палесцінскай тэрыторыі, якая знаходзіцца пад кантролем ісламістаў з «Хамаса» і іх ваяўнічых хаўруснікаў.

«Мы павінны быць гатовыя да зацяжной кампаніі. Мы будзем працягваць дзейнічаць сілай, пакуль наша місія нявыкананая», — сказаў Нетаньяху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?