Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Мінскі раён нагадаў пра сваё патрабаванне па правядзенні сур'ёзнай ратацыі кадраў і выяўленні перспектыўных кіраўнікоў.

«Я не хаваю і некалькі разоў казаў, што настаў час сур'ёзнай ратацыі кадраў. У нас не павінна быць застою, — падкрэсліў беларускі лідар. — Таму калі я прыязджаю на поле, то для мяне не галоўнае ўбачыць, як яго ўбіраюць. Для мяне галоўнае, як працуюць кадры і кіраўнік».

Звяртаючыся да памочніка прэзідэнта — галоўнага інспектара па Мінскай вобласці Мікалая Корбута, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ён павінен выяўляць перспектыўныя кадры, якія ў будучыні змогуць заняць розныя адказныя пасады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?