Бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі з 1 жніўня 2014 года павышаецца на 10,9 працэнта да Br1 млн 343 тыс. 420.

Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 723 ад 24 ліпеня 2014 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Для працаздольнага насельніцтва БПМ са жніўня ўстаноўлены ў памеры Br1 млн 505 тыс. 230, для пенсіянераў - Br1 млн 143 тыс. 760, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br1 млн 97 тыс., для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br1 млн 647 тыс. 110, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br1 млн 458 тыс. 230, для дзяцей-студэнтаў - Br1 млн 357 тыс. 330.

Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў - з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2014 года.

Паколькі павысіўся БПМ, адпаведна са жніўня павялічваюцца памеры працоўных мінімальных і сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў. На такую ж велічыню ўзрастуць памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?