Мітынг у падтрымку рускіх Данбаса пройдзе ў суботу, 2 жніўня, па адрасе: Масква, скрыжаванне вуліцы Дурава і Алімпійскага праспекта, насупраць Тэатра Дурава. Пачатак мітынгу - а 15.00. Мерапрыемства ўзгоднена з урадам Масквы.

Паведамляецца, што мэта расейскіх нацыяналістаў — «выратаванне Данбаса і вызваленне Кіева».

На мітынгу плануецца выступ «вядомых» палітычных дзеячаў, ваенных спецыялістаў, збор гуманітарнай дапамогі і ахвяраванняў на карысць жыхароў «Данецкай» і «Луганскай народных рэспублік».

Пасля мітынгу адбудзецца двухгадзінны «дабрачынны патрыятычны» канцэрт у падтрымку лідара тэрарыстаў «ДНР» Ігара Стралкова і «свабоднага Данбаса».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?