У нядзелю ў Менску ў сядзібе БНФ адбылася першая сэсія ўстаноўчага зьезду «Народнай грамады» (Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі). На ёй ухваленыя праграма і статут, абранае кіраўніцтва. Старшынём цэнтральнага арганізацыйнага камітэту стаў Мікола Статкевіч, а ягонымі намесьнікамі Алесь Арастовіч, Аляксей Гаўруцікаў і Сяргей Кулініч. Другую сэсію зьезду вырашана правесьці не пазьней як праз два гады.

Перад зьездам прайшлі сем рэгіянальных канфэрэнцыяў. Дэлегатамі былі абраныя 128 чалавек, у працы зьезду ўзялі ўдзел 104 дэлегаты. Паводле арганізатараў, з-за невялікай залі давялося скараціць квоту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?