
Актывісту давядзецца прасядзець пад арыштам 14 сутак.
Як паведаміў Алег Корбан, Дабратвора асудзілі нібыта за лаянку. Яго затрымалі сёння ў судзе над Андрэем Бандарэнкам.
Корбан лічыць, што падставай для затрымання магла стаць акцыя грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва» ў Дзяржынску 26 ліпеня. Па горадзе тады былі расклеены плакаты з надпісамі «За незалежную Беларусь!», «Беларусь — не Расія».
Аднак сябры мяркуюць, што прычынай стала тое, што ён прыйшоў на суд у майцы «Свабоду палітвязням».
Ілля Дабратвор — грамадскі актывіст, шматдзетны бацька. Яму 33 гады. Яго неаднаразова адпраўлялі на суткі. Перад Чарнобыльскім шляхам яго пасадзілі на 10 сутак таксама нібыта за лаянку. Летась ён выйшаў у метро з бел-чырвона-белым сцягам, за што правёў за кратамі 5 сутак.
Каментары