Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы заяўляе аб гатоўнасці ўкраінскай улады да ўзаемнага спынення агню на ўсходзе Украіны.

reuters.com

reuters.com

Аб гэтым ён сказаў сёння ў Нью-Ёрку падчас прэс-канферэнцыі, якая адбылася пасля завяршэння сустрэчы з украінскім міністрам замежных спраў Паўлам Клімкіным.

«Прэзідэнт Парашэнка выразна сказаў, і міністр Клімкін пацвердзіў, што ўкраінцы гатовыя да ўзаемнага спынення агню зараз, не ў будучыні, а цяпер. Яны прапануюць мірны план, які ўключае сур'ёзны і змястоўны дыялог з сепаратыстамі, што падтрымліваюцца Расіяй, з міжнародным удзелам, бо яны разумеюць, што гэта — адзіны шлях, якім можна пакласці канец гэтаму крызісу», — сказаў Керы.

Ён канстатаваў, што Расія працягвае пастаўляць зброю, фінансы, людзей праз мяжу.

«Мы гэта бачым, і гэтаму ёсць выразныя доказы. Цяпер у нас ёсць доказы артылерыйскага і ракетнага агню з Расіі ва Украіну. І калі расіяне кажуць, што яны хочуць дээскалацыі канфлікту, іх дзеянні не дэманструюць доказаў, што яны сапраўды маюць жаданне, каб скончыць з гвалтам і кровапраліццем», — адзначыў дзяржаўны сакратар.

Керы адзначыў, што сепаратысты «адмаўляюцца скласці зброю і стаць часткай палітычнага працэсу».

«Сепаратысты будуць працягваць гэта рабіць, калі яны не адчуюць ціску з боку іх расійскай падтрымкі», - перакананы ён. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?