22 ліпеня крадзеж адбыўся у вёсцы Саколле Вугал Хаценчыцкага сельсавета.

Гаспадары раніцай з'ехалі з дома. Калі вярнуліся ўвечары, то ўбачылі, што ў доме пабываў чужы. Плёнка, якой была зацягнутае акно ў калідор, была разарваная.

Злодзей прыхапіў памідоры, яйкі, палку сальцісону, бутэльку віна. Галоўнай здабычай стаў ноутбук з 3G-мадэмам.

Агулам страты вяскоўцаў перавысілі чатыры мільёны 300 тысяч рублёў, расказаў следчы Вілейскага райадзела Следчага камітэта Беларусі Яўген Юшкевіч.

Злодзея шукаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?