«Знайшлі ў мяне сёння ў машыне гэты цуд-мікрафон, — напісала ў сваім Фэйсбуку праваабаронца Таццяна Равяка. — Атрымалася гэта так. Ляснула ў мяне сігналізацыя — ні адчыніць машыну, ні паехаць, сігналіць-раве. Выклікалі майстра. Разбірае ён сігналізацыю і пытаецца:

— А гэты мікрафон у вас для чаго?

— Не ведаю. Хіба гэта не з сігналізацыі? Ці, можа, яшчэ для чаго патрэбны?

— Не, да сігналізацыі гэта дакладна не мае адносінаў.

— А што гэта можа быць?

— Я не спецыяліст у такім абсталяванні.

— Што, праслушка?

— Цалкам можа быць. Але я не спецыяліст, але гэта можа быць мікрафон на прыманне гуку, можа на фіксацыю перамяшчэнняў, можа на тое і другое.

Сігналізацыю знялі, мікрафон пакінула сабе на памяць.

Машыну набыла ў траўні 2010 года, тры гады да мяне яна ездзіла ў Літве, уласнікам была юрыдычная асоба.

Не схільная да параноі, але без увагі такое пакінуць не магу», — піша Таццяна Равяка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0