УКДБ па Гомельскай вобласці прыпыніла папярэдняе следства па крымінальнай справе ў адносінах да дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт»

Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці прыпыніла папярэдняе следства па крымінальнай справе ў адносінах да дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт». Аб гэтым БелаПАН паведаміў грамадскі актывіст Андрэй Цянюта, які праходзіць па гэтай справе ў якасці падазронага.

Паводле слоў Цянюты, 24 лістапада ён атрымаў па пошце ліст за подпісам следчага УКДБ па Гомельскай вобласці Дзмітрыя Седлярова. У ім сказана, што папярэдняе следства па крымінальнай справе прыпынена «з‑за немагчымасці правядзення следчых дзеянняў, без якіх не можа быць прынята рашэнне аб завяршэнні папярэдняга следства».

На думку Цянюты, такое рашэнне прынята супрацоўнікамі УКДБ ў сувязі з тым, што на гэты час немагчыма дапытаць абвінавачваных па справе «Маладога фронту» — у прыватнасці Кірылы Атаманчыка са Жлобіна, які цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі.

Алена Германовіч, БелаПАН.


Кірыла Атаманчык

Вось, што мяркуе наконт гэтага сам Кірыл:

«Тое, што прыпынілі гэтую справу асабіста ў мяне не выклікала нейкага зьдзіўленьня. Гэта — натуральна, і я чакаў гэтага. Лёгіка карнікаў простая: «калі не так, дык інакш. Я мяркую, што такім чынам яны проста хочуць як мага болей часу трымаць нас за мяжою і сьвесьці да мінімуму шанец нашага вяртаньня на Радзіму. Бо сядзець да суду ў ізалятары — ня вельмі прыемна,а страчваць цэлы год навучаньня — тым больш, таму і прыйшлося выбіраць. Выбар зроблены…

Паводле mfront.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0