Як паведаміў намеснік дырэктара выдавецтва «Галіяфы» Аляксей Харужка, праблема ўзнікла праз уласніка памяшкання, якое яны наймаюць.

«22 ліпеня ўступіла ў сілу новая рэдакцыя закона «Аб гандлі», па якім уласнікі будынкаў, дзе адбываецца гандаль, павінны прайсці ўзгадненне з гарадской адміністрацыяй. Мы павінны былі быць зарэгістраваны ў якасці гандлёвай кропкі. Уласнік гэтага не зрабіў. Зачынены ўсе, хто гандляваў побач з намі ў гэтым будынку. Цяпер мы высвятляем, што далей. Думаю, у пачатку верасня здолеем зарэгістравацца і працягнем працу.

Мы не з’язджаем, офіс працягвае працу. І ў нас ужо на жнівень запланаваны імпрэзы. Адзінае, што не можам пакуль прадаваць кніжкі. І кавы не атрымаецца папіць», — адзначыў Аляксей.

Кнігарня ўзнікла на базе выдавецтва «Галіяфы» ў сакавіку 2014. Нядаўна пры ёй запрацавала невялікая кавярня. Гэта беларускі асяродак, які знаходзіцца фактычна ў цэнтры Мінска. Тут ладзяцца дзясяткі імпрэзаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?