Першае месца на постсавецкай прасторы заняло кыргызскае возера Ісык-Куль, другое — курорт Баравое ў Казахстане.

Гэта — вынікі даследавання, якое правёў папулярны сэрвіс анлайн-браніравання Oktogo.ru. Рэйтынг курортаў складзены паводле звестак броняў паездак на лета 2014 года.

Паводле звестак сэрвісу, у рэйтынг увайшлі тыя месцы для летняга адпачынку, дзе тыднёвы адпачынак, уключаючы пражыванне, харчаванне і экскурсіі, абыдзецца ў суму да 700 даляраў.

Такім чынам, у топ-10 летніх курортаў былога СССР у расейцаў, якія вандруюць самастойна, уваходзяць:

1. Возера Ісык-Куль (Кыргызстан).
2. Курорт Баравое (Казахстан).
3. Возера Нарач (Беларусь).
4. Гагры (Чорнае мора, Грузія).
5. Худат (Каспійскае мора, Азербайджан).
6. Юрмала (Рыжскі заліў, Латвія).
7. Возера Севан (Арменія).
8. Паланга (Балтыйскае мора, Літва).
9. Батумі (Чорнае мора, Грузія).
10. Вадул-луй-Водэ (Днестр, Малдова).

«Самае вялікае возера ў Беларусі — Нарач — размешчана недалёка ад сталіцы дзяржавы, у Мінскай вобласці. Чыстая вада, мноства санаторыяў і беларуская гасціннасць з'яўляюцца асноўнымі чыннікамі, якія прыцягваюць адпачывальнікаў на курорт», — адзначаецца па выніках даследавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0