Улады Аргенціны абвясцілі дэфолт - гэта значыць афіцыйна прызналі, што краіна не здольная плаціць па сваіх даўгах.

на фота ў цэнтры міністр эканомікі Аргенціны Аксэль Кісілёў.

на фота ў цэнтры міністр эканомікі Аргенціны Аксэль Кісілёў.

Гэта амерыканская дзяржава аб'яўляе дэфолт ужо другі раз за апошнія 13 гадоў, прычым цяперашні доўг у 1,3 млрд даляраў узнік якраз пасля папярэдняга дэфолту ў 2001 годзе, калі хэдж-фонды скупілі дзяржаўныя аблігацыі па зніжанай цане.

Аргенцінскія чыноўнікі да апошняга моманту спрабавалі заключыць з фондамі дамову аб растэрміноўцы, аднак мінулай ноччу апошні раўнд перамоваў таксама скончыўся нічым.

Суд у ЗША, які разглядае спрэчку паміж бакамі, устанавіў апошні тэрмін дасудовага ўрэгулявання паміж бакамі на 4 гадзіны раніцы чацвярга па Грынвічу (7 раніцы па мінскім часе).

«Далёкія наступствы дэфолту прадказаць немагчыма, але яны сапраўды не будуць пазітыўнымі», — мяркуе Дэніэл Полак, прызначаны судом пасярэднік у перамовах.

Тым не менш, эксперты прадказваюць, што эфект ад цяперашняга дэфолту не будзе гэтак рэзкім, як у 2001 годзе,

калі ўраду Аргенціны прыйшлося замарозіць ашчадныя рахункі грамадзян, а на вуліцах праходзілі масавыя пратэсты і сутыкненні з паліцыяй, у выніку якіх некалькі чалавек загінулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?