Кіраўніцтва амерыканскай дабрачыннай арганізацыі Корпус міру прыняло рашэнне аб прыпыненні сваёй дзейнасці ў Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леонэ ў сувязі з пагрозай распаўсюджвання эпідэміі гемарагічнай ліхаманкі Эбола, перадае агенцтва Франс Прэс..

Па дадзеных агенцтва, якое спасылаецца на афіцыйную заяву арганізацыі, яе супрацоўнікі маюць намер «пільна сачыць» за сітуацыяй з распаўсюджваннем у рэгіёне Заходняй Афрыкі смяротнай ліхаманкі, а таксама весці кансультацыі па гэтым пытанні з Цэнтрам па кантролі і прафілактыцы захворванняў і дзярждэпартаментам краіны. Пакуль застаецца незразумелым, калі менавіта Корпус міру мае намер аднавіць сваю працу ў Заходняй Афрыцы.

«Корпус міру мае доўгую гісторыю супрацоўніцтва з уладамі і народам Ліберыі, Сьера-Леонэ, а таксама Гвінеі і рашуча мае намер працягваць сваю валанцёрскую дзейнасць у гэтых краінах», — паведамляецца ў заяве арганізацыі.

Паводле апошніх дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), агулам з лютага гэтага года ў гэтых трох краінах было зафіксавана 1093 выпадкі заражэння смяротнай ліхаманкай, з якіх 660 прывялі да смерці хворых.

Гемарагічная ліхаманка Эбола — смяротная хвароба, якая распаўсюджваецца праз прамы неабаронены кантакт з крывёю або вылучэннямі інфікаванага чалавека, а таксама ў выніку кантактаў з прадметамі, якія былі забруджаныя ад заражанага чалавека. Вакцыны супраць гэтай хваробы не існуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?