У Горлаўцы Данецкай вобласці выкрадзены каардынатар эвакуацыі мірных жыхароў з горада Канстанцін Піскун.

Пра гэта паведамляе група «Еўрамайдан SOS» у сваім Facebook.

«Яго затрымалі на аўтавакзале Горлаўкі ў той момант, калі ён здзяйсняў пасадку людзей у аўтобусы», — гаворыцца ў паведамленні групы.

Як вынікае з паведамлення, па прычыне выкрадання актывіста эвакуацыя жыхароў з горада бясплатнымі аўтобусамі часова прыпыненая.

Нагадаем, у Горлаўцы ў перыяд з 27 па 29 ліпеня загінула 27 жыхароў, у тым ліку 4 дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?