«30 ліпеня каля в. Гатаўшчына на краі пясчанага катлавана гулялі трое малалетніх дзяцей. Падчас гульні краі катлавана абваліліся, і дваіх хлопчыкаў 2002 і 2005 гадоў нараджэння засыпала пяском. Дзеці загінулі да прыезду хуткай медыцынскай дапамогі, — паведаміла прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова. — Вывучаюцца абставіны і прычыны здарэння. Высвятляецца, ці мела месца парушэнне заканадаўства пры эксплуатацыі аб’екта».

У Следчым камітэце звяртаюць увагу, што недапушчальна, каб дзеці знаходзіліся на тэрыторыі патэнцыйна небяспечных аб’ектаў без дарослых.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?