Віленская акруговая пракуратура (ВАП) пацвердзіла, што беларускі грамадскі дзеяч Раман Вайніцкі пакончыў з сабой, калі сталі ўсплываць яго фінансавыя аферы ў віленскай сярэдняй школе імя Францішка Скарыны.

lrytas.lt

lrytas.lt

ВАП спыніла дасудовае расследаванне аб смерці Вайніцкага, аднак на лаву падсудных сядзе яго саўдзельнік — бухгалтар віленскага муніцыпальнага бюджэтнага прадпрыемства Biudzetiniu įmoniu buhalterine apskaita («Бухгалтарскі ўлік бюджэтных прадпрыемстваў»). Справа бухгалтара, якая падазраецца ў крадзяжах маёмасці, ужо перададзена ў суд, піша газета Lietuvos rytas.

Калі 6 сакавіка мінулага года ў падвале аднаго з дамоў у Вільні было знойдзена цела 52-гадовага Вайніцкага, у сувязі з яго смерцю было шмат разнастайных версій.

Рукі і ногі мужчыны былі звязаны, рот быў заклеены ліпкай стужкай, перад смерцю ён скардзіўся блізкім і супрацоўнікам на пагрозы.

Пракуроры высветлілі, што Вайніцкі пакончыў з сабой такім незвычайным спосабам, калі сталі правяраць яго дзейнасць у сярэдняй школе імя Скарыны.

Аказалася, што ў яго былі непрыемнасці з выдзеленымі школе сродкамі — стала вядома не толькі аб нястачы грошай, вылучаных з фондаў Еўрасаюза, але і аб нястачы сродкаў, якія школа атрымлівала з муніцыпалітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?