Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, трагічны інцыдэнт здарыўся 30 ліпеня каля 18.00 на праезнай частцы па вуліцы Магілёўскай каля дома №50.

«Быў учынены наезд на дзіця, якое раптам выбегла на праезную частку. Хлопчыку была нанесена смяротная траўма», — расказалі ў ДАІ.

Кіроўца застаўся на месцы здарэння. Паводле папярэдніх звестак, мужчына быў цвярозы. 

Распачата крымінальная справа. Яе расследуе Следчы камітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?