Над Аўдзееўкай лунаюць украінскія сцягі, аперацыяй кіраваў камандзір дзевяноста трэцяй брыгады.

Пра гэта ў сваім Facebook напісаў лідар Правага сектара Дзмітрый Яраш.

«Пазаўчора ўвечары прынялі Аўдзееўку. Камандаваў аперацыяй непасрэдна камбрыг 93-й. Гераічны мужык і мой субрат. Вось з такіх Палкоўнікаў і павінен фарміравацца генеральскі корпус», — падкрэсліў ён.

«Зайшлі ў Аўдзееўку з боем. Узялі пад кантроль адміністрацыйныя будынкі. Умацаваліся. Уначы — невялікія перастрэлкі. Трохі накрывалі нас мінамі. Раніцай паднялі дзяржаўныя сцягі над горадам і пайшлі на зачыстку. Накрылі склады сепара з боепрыпасамі і ежай. Дапамаглі армейцам выставіць блокі», — паведаміў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0