У Мікашэвічах Лунінецкага раёна 30 ліпеня падчас купання патануў васьмігадовы хлопчык.
Як паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, трагедыя здарылася каля 19.20 у штучным вадаёме недалёка ад СШ № 1, дзе малы адпачываў разам з бацькамі.
Паводле папярэдніх звестак, бацькі хлопчыка знаходзіліся на беразе, а ён купаўся недалёка ад берага.
Дзіця пачалі шукаць, калі таго не ўжо не было бачна ні ў вадзе, ні на беразе. Цела хлопчыка дастаў з вады падлетак.
Праверку па факце гібелі дзіцяці праводзіць Лунінецкі раённы аддзел Следчага камітэта.