Паддаўся агульнай хвалі і адправіўся па закупы ў Беласток. І не пралічыўся. Праўда, давялося за гэта расплочвацца сваім часам.
Мы выехалі ўвечары ў чацвер на сваім аўто. Меркавалі, што будзе менш машын на мяжы. Памыліліся. Калі прыехалі ў пункт пропуску Бераставіца, там стаяла чарга з 60 аўто. Каб прайсці кантроль абапал, давялося чакаць 4 гадзіны. Праўда, па дарозе назад на Баброўніках сабралася 111 машын. Стаялі 9 гадзін. Дзеля чаго ўсё? Каб ашчадзіць грошы.
Пасля праходу беларускай мытні можна заехаць у Duty Free. Там алкаголь, які ў самой Беларусі знойдзецца па значна вышэйшых цэнах. Так, літр брэндзі «Метакса» каштуе 11,9 еўра (164500 руб.). Літр тэкілы «Sierra» — 12 еўра (165850 руб.).
Мы ехалі ў Беласток за трымерамі (мотакосамі), дзіцячай каляскай, падгузкамі, кавай. Гэта была праграма мінімум. Астатняе — па выбары.
Адразу скіраваліся на Фасты — аптовы начны рынак. Затым у крамы «Дэлпі», «Ашан», «Лерой-Мерлін» і ў канцы — на рэчавы рынак.
Фасты. Сюды мы прыехалі а 5 раніцы. Палова крамак ужо не працавала. Тут прадаюць садавіну, гародніну, каву, чаі, парашкі і падобнае. Афармляюць ВАТы (вяртанне падатку) не ўсе. Дзе яны ёсць, там цана крыху вышэйшая.
Кава «Lavazza Espresso» (250 гр) — 14,5 злотых — 48150 руб.
Кава «Lavazza Crema Gusto» (250 гр) — 12,5 злотых — 41500 руб.
Кава «Tchibo Family» (500 гр) — 11,9 злотых — 39500 руб.
Шакалад з арэхамі (250 гр) — 6,5 злотых — 21600 руб.
Сродак для паласкання «Sofin» (2 л, канцэнтрат) — 8,5 злотых — 28250 руб.
Сродак для мыцця посуду «Fairy» (0,5 л) — 3,8 злотыя — 12650 руб.
Падгузкі тут аказаліся па мінскіх цэнах, цэны на парашок былі не надта нізкія.
Скіроўваемся ў «Дэлпі».
Падгузкі «Бэбі драй 4» (89 штук) — 52 злотых — 172600 руб.
Кава «Lavazza Espresso» (250 гр) — 13,2 злотых — 43850 руб.
Кава «Jakobs Krönung» (500 гр) — 15 злотых — 49800 руб.
Парашок «Persil» (5 кг) — 32,5 злотых — 107900 руб.
Далей — «Ашан». А 7 раніцы ён ужо працуе. Праўда, абменнік толькі з 9.00. Тавараў шмат, як і ў мінскіх гіпермаркетах. Але мы ехалі з мэтай — сэканоміць. Таму выбіраем толькі тое, што сапраўды таннейшае.
Бодзі дзіцячыя з даўгім рукавом — 6,99 злотых — 23200 руб.
Бодзі дзіцячыя з кароткім рукавом — 5,99 злотых — 19900 руб.
Сродак для мыцця посуду «Fairy» (1 л) — 4,99 злотых — 16600 руб.
Матрац надзімны — 22,98 злотых — 76300 руб.
Жаночыя басаножкі — 20 злотых — 66400 руб.
Ягады Годжы (1 кг) — 42,9 злотых — 142400 руб.
Зусім побач «Лерой-Мерлін». Тут нас цікавяць трымеры. Выбіраем кітайскія бензінавыя.
Harder BC520/S (1,2 кВт) — 398 злотых — 1321000 руб.
Harder BC415D/S (0,9 кВт) — 246 злотых — 816500 руб.
Каля 13 гадзіны прыехалі на рэчавы рынак (адчыняецца а 5 раніцы). Тут цікавіла найперш дзіцячая каляска.
Marsel Classik (3 у 1) — 850 злотых — 2821150 руб.
Праўда, на каляску не афармлялі ваты. У супрацьлеглым выпадку цана на яе была б значна вышэйшай. Але ўсё адно танней, чым у Беларусі.
Джынсы мужчынскія — 75 злотых — 248950 руб.
Штаны мужчынскія — 65 злотых — 215750 руб.
Джынсы жаночыя (не моладзевыя) — 60 злотых — 199150 руб.
Рондаль керамічны — 50 злотых — 165950 руб.
Сушылка для бялізны — 15 злотых — 49800 руб.
Чайнік — 50 злотых — 165950 руб.
Патэльня мармуровая з накрыўкай — 55 злотых — 182550 руб.
Кашуля мужчынская з кароткім рукавом — 55 злотых — 182550 руб.
Па дарозе назад, калі стаялі ў чарзе, абышоў усе машыны, каб паглядзець, што ж людзі вязуць. Тэлевізары, ровары, пральныя машыны, парашкі, батарэі. Былі нават унітаз і ўпакоўка туалетнай паперы.
А што з мясам? На мяса я нават не глядзеў, паколькі яго правозіць у Беларусь нельга. Хаця нехта і рызыкуе.
Што ж мы сэканомілі ў рэальнасці? У Беларусі я адшукаў такія ж рэчы альбо падобныя па камплектацыі\параметрах па наступных цэнах.
Трымер (0,9 кВт) — 1133000 руб.
Трымер (1,2 кВт) — 1287000 руб.
Каляска дзіцячая — 3612000 руб. (350 даляраў).
Джынсы мужчынскія — 350000 руб.
Ягады Годжы (1 кг) — 600000 руб.
Сушылка — 182000 руб.
Падгузкі (99 штук) — 289900 руб.
Кава «Lavazza Espresso» (250 гр) — 80000 руб.
Патэльня мармуровая з накрыўкай — 270000 руб.
Парашок «Persil» (4,5 кг) —144480 руб.
Бескантактны тэрмометр — 390000 руб.
Матрац надзіманы — 316000 руб.
Паколькі амаль усюды афармляліся ваты, то 17 працэнтаў вернуцца ў кішэню пры паўторным наведванні Польшчы. Ехаць ці не ў Беласток на закупы, кожны вырашае сам. Адназначна, што цэны там ніжэйшыя.
Комментарии