МНС задзейнічала авіяцыю для тушэння сухой травы і іржышча ў Мінску, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.

«Мі-8 авіяцыі МНС працуе ў раёне вуліцы Карастаянавай і Даўгінаўскага тракта», — сказаў Віталь Навіцкі. У гэтым раёне назіраецца гарэнне плям іржышча і сухой травы.

Іржышча і сухая трава гараць таксама ў Мінскім раёне на полі каля вёскі Малы Трасцянец, дзе задзейнічана 9 адзінак тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?