Беларусь 31 ліпеня зняла часовыя абмежаванні на пастаўкі харчовай бульбы з Украіны.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Дзяржаўнай ветэрынарнай і фітасанітарнай службы Украіны. Абмежаванні дзейнічалі з 10 ліпеня.

Як паведамляе УНІАН, у 2013 годзе ўкраінскія вытворцы паставілі на беларускі рынак бульбы на 531 тыс. даляраў, што складае 17,3% выручкі ад агульнага экспарту бульбы з Украіны.

Між тым, Рассельгаснагляд з 1 жніўня 2014 года забараніў імпарт сланечніка, кукурузнай крупы, соевых бабоў і шроту з Украіны.

ІТАР-ТАСС паведамляе, што асноўныя пастаўшчыкі соі ў Расію — краіны Паўднёвай Амерыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?